Увечары 15 ліпеня тры станцыі мінскага метро — "Кастрычніцкую", "Купалаўскую" і "Плошчу Перамогі" — закрывалі па рэкамендацыі міліцыі. "З мэтай выключэння перапаўнення платформаў і вестыбюляў", паведамляе ў Twitter прэс-служба метрапалітэна. Цягнікі на іх не спыняліся.
Нешта падобнае адбывалася і 14 ліпеня, калі прайшлі затрыманні соцень удзельнікаў акцый пратэсту. 15 ліпеня вялізная чарга стаяла да ЦВК — людзі падавалі скаргі. Пасля заканчэння працы камісіі людзі пачалі разыходзіцца. Тым не менш, прайшлі затрыманні.
Праз гадзіну прэс-служба метрапалітэна паведаміла, што ў 20:05 станцыі адкрыліся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.