Той самы таксіст, які выратаваў хлопца ад сілавікоў, распавядае, як усё было

05/11/2020 - 11:44

Еўрарадыё знайшло таго самага таксіста, які ўвечары пасля "тайнай інаўгурацыі" Лукашэнкі выратаваў пратэстоўцу ад сілавікоў. Яго завуць Яўген, яму 21 год.

Пасля таго вечара ён знік без слядоў — але праз некалькі дзён знайшоў нас. І распавёў, што сілавікі, спрабуючы спыніць яго, білі яго электрашокерам, а ў машыне акрамя яго была дзяўчына.

Жэня пачыніў машыну і яшчэ нейкі час працаваў у таксі — ён кажа, што яго не шукалі. Цяпер хлопец з'ехаў за мяжу, і мы нарэшце можам апублікаваць гэтае відэа. Глядзіце, як усё было.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі