Вясна вяртаецца: якім будзе надвор'е ў бліжэйшыя дні

27/04/2024 - 11:36

Вясна / Еўрарадыё

Вясновыя тэмпературы вернуцца ў Беларусь на наступным тыдні. Сіноптыкі распавялі, якім будзе надвор'е ў найбліжэйшыя дні.

Так, у нядзелю, 28 красавіка, у Беларусь пачне паступаць цёплая паветраная маса з паўднёвага захаду Еўропы. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, а днём можа прагрымець навальніца. Ноччу месцамі магчымыя замаразкі-0, -2°С. Але днём слупок тэрмометра падымецца да +16..+22°С.

У панядзелак, 29 красавіка, дажджоў не будзе, ды і начных замаразкаў ужо таксама не чакаюць. Тэмпература паветра ўначы складзе +2..+ 8°С, па захадзе да + 10°С. А днём паветра прагрэецца да +18..+25°С.

У аўторак, 30 красавіка, таксама будзе цёпла. Ноччу і раніцай над некаторымі рэгіёнамі павісне невялікі туман. Днём месцамі будзе дзьмуць парывісты вецер. Нават ночы будуць ужо не такімі халоднымі: +5..+12°С. Крыху халадней будзе на паўднёвым усходзе, там ноччу абяцаюць + 2..+4°С. А ўдзень сіноптыкі чакаюць, што тэмпература падымецца да +20..+25°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі