Эма Стоўн хоча, каб вы называлі яе Эмілі

27/04/2024 - 09:43

Emily Stone / PAP/Abaca/Marechal Aurore

Актрыса Эма Стоўн хацела б, каб вы называлі яе Эмілі Стоўн. Прычына вельмі трывіяльная — гэта і ёсць яе сапраўднае імя.

"Гэта было б так выдатна. Я б хацела быць Эмілі", — кажа акторка ў інтэрв'ю The Hollywood Reporter.

Стоўн кажа, што на світанку кар'еры вырашыла змяніць імя, таму што тады хтосьці ўжо заняў спалучэнне "Эмілі Стоўн". Чаму менавіта "Эма"? Такое імя было ў яе любімай спявачкі з групы Spice Girl — яе звалі Эма Бантон.

А некалькі гадоў таму актрыса раптам адчула, што літаральна спалоханая тым, што дагэтуль не выкарыстоўвае сваё сапраўднае імя. І вырашыла, што хоча яго вярнуць. Так што, калі вам не абыякавая Стоўн — завіце яе Эмілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі