Толькі 4% стартапаў не бачаць прычын пакідаць Беларусь — даследаванне

28/09/2021 - 16:43
Палітычны крызіс негатыўна паўплываў на працу большасці стартапаў

Толькі 4% беларускіх стартапаў не бачаць прычын для пераезду, паколькі іх усё задавальняе. Пры гэтым 58% стартапаў ужо пакінулі Беларусь.

Пра гэта сведчаць вынікі даследавання Imaguru, у якім удзельнічалі прадстаўнікі 220 стартапаў.

Палітычны крызіс у Беларусі негатыўна паўплываў на працу ўсяго беларускага бізнесу ў цэлым і пераважнай большасці стартапаў — у прыватнасці, адзначаюць эксперты.

У ліку галоўных наступстваў крызісу стартапы называюць рэлаксацыю бізнесу, змяненне планаў і павелічэнне выдаткаў, пагаршэнне доступу да знешняга фінансавання, пагрозы развіццю бізнесу, зніжэнне эфектыўнасці працы каманды.

Чвэрць усіх заснавальнікаў стартапов, якія з'ехалі, не плануюць вяртацца ў Беларусь. Для астатніх асноўнай умовай вяртання з'яўляюцца дэмакратычныя перамены ў краіне.

Пры гэтым 70% стартапаў лічаць, што наступствы крызісу працягнуцца і пасля 2023 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі