Тэрмашубу для будынкаў жыхары будуць рабіць за свой кошт

27/09/2016 - 13:28

Знешняе ацяпленне будынкаў, так званую тэрмашубу, цяпер будуць рабіць выключна за кошт жыхароў дома. Аб гэтым падчас прамой лініі выданню "Мінск-навіны" расказала спецыяліст аддзела капітальнага рамонту Мінскай гарадской камунальнай гаспадаркі Алена Бельская.

Такі падыход закладзены ў пастанове Савета міністраў ад 21 красавіка 2016 года №324 "Палажэнне аб парадку планавання, правядзення і фінансавання капітальнага рамонту жыллёвага фонду".

Пастанова зводзіцца да таго, што зараз падчас капрамонту камунальнікі будуць прыводзіць будынак да яго першапачатковага выгляду і вяртаць яму тыя характарыстыкі, якія ён меў пасля здачы ў эксплуатацыю. Знешняе уцяпленне сцен у гэта не ўваходзіць.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі