Тэрарыстычныя атакі ў Тэгеране. Фотарэпартаж Reuters

07/06/2017 - 14:04

У сераду, 7 чэрвеня, у Тэгеране адбыліся дзве тэрарыстычныя атакі, адказнасць за якія ўзяла “Ісламская дзяржава”. Узброеныя людзі адкрылі страляніну ў парламенце і ў маўзалеі аяталы Хамейні. Загінулі 12 чалавек, 42 атрымалі раненні, інфармуе ria.ru. Сярод дэпутатаў парламента ніхто не пацярпеў, іх эвакуявалі. Усе тэрарысты былі забітыя (інфармацыя пра іх колькасць супярэчлівая, верагодна, тэрарыстаў было 6-8 чалавек). Сярод іх былі смяротнікі. Адзін з іх падарваў сябе на чацвёртым паверсе парламента, у маўзалеі сябе ўзарвала жанчына. Тэрарысты былі апранутыя ў жаночую вопратку.

“Бі-Бі-Сі” адзначае, што сённяшнія падзеі ў Тэгеране — першы выпадак нападу ў Іране з удзелам смяротнікаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі