У Ніцы грузавік урэзаўся ў натоўп людзей на Ангельскай набярэжнай ўвечары 14 ліпеня падчас святкавання Дня Бастыліі. Загінула 80 чалавек, пра гэта паведаміў мэр Ніцы ў Твітары.
Кіроўца грузавіка быў застрэлены паліцыяй. Пакуль афіцыйна гэта не абвясцілі тэрактам.
Французскі тэлеканал BMF таксама паведамляе аб стрэлах, якія былі чутныя ў гэтым раёне.
Як паведамляе Le Figaro і CNN, па інфармацыі іх крыніц у грузавіку была знойдзена зброя, пісталеты і гранаты. Паліцыя пакуль такую інфармацыю не агучвала.
У Парыжы сабралі пазачарговае пасяджэнне ўрада з удзелам прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда.