Тэрабарона на вучэннях адпрацуе ўзмацненне аховы "важных аб'ектаў у сталіцы"

25/08/2022 - 19:44

Мінская тэрабарона на вучэннях адпрацуе ўзмацненне аховы "важных аб'ектаў у сталіцы". Яны запланаваныя на суботу, 27 жніўня. Пра гэта БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны, намеснік начальніка Генштаба Узброеных сіл Беларусі палкоўнік Андрэй Маціевіч. Паводле яго слоў, "фармаванне войскаў тэрытарыяльнай абароны ў Мінску ідзе паводле плана", а "партызаны" аднаўляюць свае навыкі па валоданні зброяй, штабы ж "рыхтуюцца да кіравання падраздзяленнямі".

Маціевіч настойвае, што "праблем з падрыхтоўкай тэрытарыяльных войскаў у нас няма".

25 жніўня мінская тэрабарона на палігоне страляла з супрацьтанкавых гармат МТ-12 / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі