Тэнісістка Арына Сабаленка перамагла ў аўстралійскай Адэлаідзе

08/01/2023 - 09:39
Арына Сабаленка / championat.com

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка стала пераможцай турніру ў аўстралійскай Адэлаідзе. Прызавы фонд склаў больш за $826 тысяч.

У фінальным супрацьстаянні яна нанесла паражэнне прадстаўніцы Чэхіі Ліндзе Насковай. Выніковы лік — 6:3, 7:6.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі