Telegram ужо трэці раз выдаліў канал ГУБАЗіКа, але яны стварылі новы

21/03/2022 - 16:32

Telegram ужо трэці раз выдаліў канал ГУБАЗіКа (Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС РБ). У ім працягвалі публікавацца “пакаяльныя відэа”, фота затрыманых пратэстоўцаў.

Раней Telegram выдаляў каналы ГУБАЗіКа 12 і 14 сакавіка. Пасля выдалення 21 сакавіка сілавікі не спыніліся і зноў стварылі канал. У ім ёсць новыя "пакаяльныя" відэа затрыманых. Верагодна, і гэты тг-канал таксама чакае выдаленне.

На якой спробе ў ведамстве зразумеюць, што гэта так не працуе?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі