Тэлеграм-канал "Радыё Свабода — Беларусь" прызнаны экстрэмісцкім

03/12/2021 - 11:51

Прадукцыя тэлеграм-канала "Радыё Свабода" і сацыяльных сетак, а таксама Youtube прызнаныя экстрэмісцкімі, паведамляе ГУБОПік. Гэтае рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска.

"Радыё Свабода катэгарычна адхіляе гэты смешны ярлык", сказаў прэзідэнт RFE/RL Джэймі Флай.

Такім чынам, тэлеграм-каналы ўсіх буйных незалежных грамадска-палітычных медыя прызнаныя экстрэмісцкімі ў Беларусі, робіць падсумаванне БАЖ.

Як паведамляла Еўрарадыё, у Беларусі прызнаны экстрэмісцкім Telegram-канал палітычнага аналітыка Арцёма Шрайбмана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі