Мабільны тэлефон / pixabay.com
Мабільная сувязь для беларусаў у 2026 годзе даражэць не будзе.
Адпаведныя пагадненні аб непавышэнні тарыфаў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю падпісала з аператарамі мабільнай сувязі А1 і МТС.
Дарэчы, сёлета ў рамках "абароны правоў спажыўцоў" ведамства прымусіла гэтыя кампаніі вярнуць тарыфы з безлімітным інтэрнэтам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут