21 лістапада музычная рубрыка “Такога вы не чулі” прадстаўляе рэпера Angst. У студыю Еўрарадыё Angst завітаў адзін, без сваіх калег па шматлікіх калабарацыях, і прадставіў новы сінгл “Night Show”. Angst кажа, што трэк — анонс свежага альбома, які выйдзе ў найбліжэйшы час.
Праект Angst існуе з 2014 года. Пад псеўданімам хаваецца вядомы беларускі літаратар Віталь Рыжкоў.
Слухаць ці запампаваць падкаст праграмы ніжэй.