“Такога вы не чулі”: гурт “Ворона” з песняй “Аб чым мараць зоркі”

07/08/2019 - 09:37

7 жніўня музычная рубрыка “Такога вы не чулі” прадстаўляе гурт “Ворона”. Сёння калектыў выпусціў новы трэк “Аб чым мараць зоркі”. Ён запісаны пры падтрымцы фонду "Вяртанне" і Беларускай Музычнай Альтэрнатывы (БМАgroup) у межах конкурсу "Калядны фэст" i прысвечаны галоўнаму зарападу года — Персеідам. Музыкі нагадваюць, што ў ноч з 12 на 13 жніўня нябесная рака стане найбольш "паўнаводнай" i шчыльнасць патоку Персеідаў будзе максімальнай.


У студыі Еўрарадыё лідарка гурта Алёна Варона пакажа акустычную версію “зорнай” песні.


Стрымы глядзіце ў FB, VK, OK і на канале YouTube. Радыёэфір слухайце тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі