Тадэвуш Кандрусевіч упершыню выйшаў да вернікаў пасля аперацыі

14/04/2019 - 13:58

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч упершыню пасля аперацыі выйшаў да вернікаў. 14 красавіка ён асабіста ўзяў удзел у адзначэнні Вербнай нядзелі ў Кафедральным саборы Найсвяцейшай Панны ў Мінску.

Як паведамляе Радыё Свабода, кіраўнік беларускага касцёлу прывітаў вернікаў і  паведаміў, што перанёс аперацыю, якая хоць і прайшла без ускладненняў, але накладае шмат абмежаванняў. Са слязмі на вачах арцыбіскуп падзякаваў за падтрымку і сказаў, што пакуль не зможа прысутнічаць на ўсіх набажэнствах.

Нягледзячы на перанесеную аперацыю, цягам апошняга месяца Тадэвуш Кандрусевіч актыўна выступаў са зваротамі, якія тычыліся зносу крыжоў у Курапатах.

Мітрапаліт быў планава праапераваны 13 сакавіка ў сувязі з праблемамі з апорна-рухальным апаратам.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі