Таццяна Караткевіч падала дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты

29/07/2016 - 15:15

Сустаршыня кампаніі “Гавары праўду” Таццяна Караткевіч 29 ліпеня падала дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты па Кастрычніцкай акрузе №97 Мінска. У інтэрв’ю БелаПАН яна заявіла, што яе ініцыятыўная група сабрала 1400 подпісаў за вылучэнне кандыдатам.

Караткевіч спадзяецца, што яе зарэгіструюць і яна зможа азнаёміць яшчэ больш людзей з праграмай кампаніі “Гавары праўду”. Астатнія прадстаўнікі гэтай грамадзянскай кампаніі будуць падаваць дакументы на рэгістрацыю 1 жніўня. Па словах Караткевіч, амаль ўсе яны сабралі неабходную колькасць подпісаў.

“Гавары праўду” вылучае 29 сваіх сябраў для ўдзелу ў парламецкай кампаніі, сярод іх яшчэ адзін сустаршыня кампані Андрэй Дзмітрыеў. З усіх прэтэндэнтаў толькі пяцёра маюць досвед удзелу у парламенцкіх выбарах, а дзве траціны ўвогуле не мелі дачынення да актыўнай палітыкі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі