Сёння стануць вядомыя дзве каманды, якія пакінуць вышэйшую футбольную лігу

27/11/2016 - 08:57

Сёння, 27 лістапада, пройдзе апошні, 30 тур чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі.  Менавіта ў гэтым крузе вызначацца дзве каманды, якія зоймуць апошнія два радкі турнірнай табліцы і пакінуць у наступным сезоне элітны дывізіён.

Небяспека вылету ў першую лігу вісіць над “Белшынай” і “Гранітам”, якія маюць па 24 ачкі і займаюць 15-ы і 16-ы радкі адпаведна. Але і наваполацкі “Нафтан” з 26 ачкамі рызыкуе страціць прапіску ў вышэйшай лізе — гэта здарыцца, калі “Белшына” ці “Граніт” сёння выйграюць, а хімікі не змогуць набраць ачкоў.

У 13.30 пачнуць гуляць наступныя пары: “Славія” — “Дынама” (Мінск), “Іслач” — “Слуцк”, “Дынама” (Брэст) — “Віцебск”, “Белшына” — “Граніт”, “Нёман” — “Нафтан”, “Тарпеда-БелАЗ” — “Шахцёр”, “Мінск” — “Крумкачы”.

Матч БАТЭ — “Гарадзея” пачнецца ў 16.00.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі