Дзе глядзець фінал "Еўрабачання" / калаж The Guardian
Фінал конкурсу песні "Еўрабачанне-2023" пройдзе 13 мая ў брытанскім Ліверпулі. За перамогу ў галоўным шоу Еўропы ў суботу пазмагаюцца прадстаўнікі 26 краін — тыя, хто змаглі прайсці выпрабаванні паўфіналамі.
Пачнецца фінал "Еўрабачання" ў 22:00 па беларускім часе, прамы эфір можна глядзець онлайн дзякуючы YouTube-трансляцыі арганізатараў (публікуем плэер ніжэй, глядзець конкурс вы можаце ў ім):
Хто пераможа на "Еўрабачанні-2023"? Якія прагнозы даюць букмекеры
Парадак выступленняў у фінале "Еўрабачання" будзе наступным:
Песні "Еўрабачання-2023", якія наўрад ці перамогуць, але дакладна стануць мемамі
Фінал "Еўрабачання" будзе працягвацца каля трох гадзін: акрамя канкурсантаў, там выступяць Верка Сярдзючка, Kalush, Джамала, Сэм Райдэр і іншыя зоркі. Пераможца, якога вызначаць галасаваннем тэлегледачоў і членаў журы ад усіх краін-удзельніц, назавуць прыблізна да гадзіны ночы па беларускім часе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут