Сёлетнія парламенцкія выбары будуць каштаваць каля 23 мільёнаў рублёў

06/08/2019 - 09:45

Каля 23 мільёнаў рублёў плануецца выдаткаваць на сёлетнія парламенцкія выбары. Такую лічбу назвала старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына, інфармуе БЕЛТА.

Па яе словах, гэта агульная сума і на выбары ў Палату прадстаўнікоў, і на выбары ў Савет Рэспублікі.

Чыноўніца дадала, што сёлета парламенцкія выбары будуць каштаваць на 1 мільён даражэй, чым у 2016 годзе. "Гэта звязана з ростам сярэдняй заработнай платы па краіне", — патлумачыла яна.

Нагадаем, што выбары ў Савет Рэспублікі адбудуцца 7 лістапада, у Палату прадстаўнікоў — 17 лістапада. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі