Сёлета Беларусь страціла з-за расійскага падатковага манеўру $130 млн

24/06/2019 - 16:45

Беларуская эканоміка за студзень-травень 2019-га страціла з-за расійскага падатковага манеўру каля 130 мільёнаў долараў. Пра гэта ў інтэрв'ю "Вестнику Белнефтехима" распавяла намесніца старшыні канцэрну "Белнафтахім" Святлана Гурына. Як вядома, падатковы манеўр прадугледжвае паступовае зніжэнне экспартнай пошліны на расійскую нафту і павышэнне стаўкі падатку на яе здабычу. У Мінску неаднаразова заяўлялі пра жаданне атрымаць кампенсацыю — раней наша краіна магла атрымліваць у бюджэт экспартны падатак з нафтапрадуктаў, вырабленых з расійскай нафты і прададзеных за мяжу. Пасля новаўвядзення гэта стала немагчыма, гаворка ідзе пра мільярды долараў страт.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі