Сёлета Беларусь накіравала дакументы на экстрадыцыю 39 чалавек

29/03/2021 - 08:44

Сёлета Беларусь накіравала дакументы на экстрадыцыю 39 чалавек. Сцвярджаецца, што яны здзейснілі злачынствы на беларускай тэрыторыі і хаваюцца за мяжой, паведамляе БЕЛТА.

Начальнік міжнародна-прававога аддзела Следчага камітэта Міхаіл Вавула згадаў, што днямі ў Генпракуратуру накіравалі дакументы аб выдачы з Расіі 36-гадовага жыхара Ліды, які ў жніўні-верасні 2020-га быў адміністратарам "дэструктыўных Telegram-каналаў". Мужчыну абвінавачваюць у "арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342). Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Раней у Генпракуратуру накіроўваліся дакументы аб экстрадыцыі Святланы Ціханоўскай, Валерыя Цапкалы, стваральнікаў Telegram-канала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Сцяпана Пуцілы і Рамана Пратасевіча, блогера Антона Матолькі і іншых. Аднак пагроза выдачы найбольш рэальная ў тых пратэстоўцаў, якія знаходзяцца ў Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі