Сярод “замежнікаў Варшавы” беларусы займаюць трэцяе месца па колькасці

10/11/2015 - 14:54

Польскае выданне Metro Warszawa апублікавала статыстыку замежных грамадзян, якія стала жывуць у Варшаве. Як выявілася, беларусы занялі трэцяе месца па колькасць насельнікаў польскай сталіцы сярод іншаземцаў. Па звестках на 10 верасня 2015 года, там жыве 1448 нашых суграмадзян.

На першае месца ў гэтай статыстыцы трапілі ўкраінцы (5600 чалавек), на другім месцы знаходзяцца прадстаўнікі В’етнама (2807 чалавек).

Таксама ў Варшаве даволі шмат расіян — 1304 чалавекі.

Найбольш папулярныя для пражывання раёны сярод беларусаў — Макотаў, Сродмейсце і Воля.

Журналісты выдання адзначаюць, што сярод “замежнікаў Варшавы” пераважаюць жыхары краін з Усходу, а вось для грамадзян заходніх краін польская сталіцы не настолькі папулярная.

Усяго ў Варшаве стала жывуць каля 22 тысяч замежнікаў, якія прадстаўляюць 150 нацыянальнасцяў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі