Сярод пацярпелых пасажыраў цягніка Мінск — Адлер ёсць трое беларусаў

03/11/2018 - 08:57

Сярод пацярпелых пасажыраў цягніка Мінск — Адлер, які сёння пад раніцу трапіў у ДТЗ у Краснадарскім краі Расіі, ёсць трое беларусаў. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-сакратара МЗС Анатоля Глаза, пацярпелі адзін дарослы і двое дзяцей з беларускім грамадзянствам.

Беларусы атрымалі медычную дапамогу  на месцы, шпіталізацыя ім не спатрэбілася. Далей яны працягнулі паездку да станцыі прызначэння ў суправаджэнні медыкаў. Стан пацярпелых здавальняючы. Усяго па меддапамогу звярнуліся 15 пасажыраў цягніка.

Дарожнае здарэнне адбылося на чыгуначным пераездзе паміж станцыямі Цімашэўскай і Ведмідаўка. Праз чыгуначныя пуці спрабаваў праехаць грузавік КамАЗ. Машыніст цягніка заўважыў машыну на пераездзе і выкарыстаў экстранае тармажэнне, аднак сутыкненне ўсё адно адбылося. Загінулых няма. Машыніст, яго памочнік і кіроўца КамАЗа шпіталізаваныя.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі