Сярод афіцэраў 72-га навучальнага цэнтра ў Печах правядуць атэстацыю

24/11/2017 - 16:21

У 72-м аб'яднаным навучальным цэнтры (АНЦ) падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў у Печах пройдзе атэстацыя афіцэрскага складу. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са словаў начальніка 72-га АНЦ палкоўніка Уладзіслава Будзіка

Кіраўнік "вучэбкі" падкрэсліў, што абстаноўка ў АНЦ стабільная, спакойная. "З моманту майго ўступлення на пасаду былі праведзеныя наступныя мерапрыемствы: пераатэстацыя сяржанцкага складу — тя, хто не прайшоў яе, адпраўленыя ў іншыя вайсковыя часці, на іх месца падабраныя вайскоўцы, з якімі цяпер праводзяцца заняткі для таго, каб пасля прызначыць іх на вайсковыя пасады сяржантаў. Акрамя таго, з афіцэрамі і прапаршчыкамі, занятымі выхаваннем асабістага складу, праводзяцца кантрольныя заняткі, па выніках якіх будзе праведзеная атэстацыя. У перспектыве плануецца ўсталяванне сістэмаў відэаназірання ва ўсіх воінскіх часцях нашага цэнтра", — патлумачыў палкоўнік Будзік.

Ён дадаў, што вайскоўцам новага пааўнення цяпер з першых дзён знаходжання дазволена кантактаваць з бацькамі. "Сваякі маюць магчымасць пабываць у казарме, азнаёміцца ​​з умовамі размяшчэння, побыту, сустрэцца з камандаваннем, атрымаць нумары тэлефонаў, па якіх яны ў любы момант могуць задаць пытанні", — падкрэсліў начальнік "вучэбкі".

Дарэчы, да канца лістапада ў 72-і аб'яднаны вучэбны цэнтр прыбудзе каля 2500 вайскоўцаў з ліку новага папаўнення. Пасля курсу пачатковай вайсковай падрыхтоўкі 16 снежня адбудзецца прыняцце ваеннай прысягі.

Да вучэбнага цэнтра ў Печах пільная ўвага прыкаваная пасля нашумелай смерці вайскоўца Аляксандра Коржыча. Салдата знайшлі павешаным з майкай на галаве і звязанымі нагамі. Праваахоўнікі пачалі крымінальныя справы на паўтара дзясятка чалавек. Папярэдні кіраўнік цэнтра пазбавіўся сваёй пасады.  

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі