Сяргею Ціханоўскаму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 29 верасня

29/07/2020 - 18:41

Сяргею Ціханоўскаму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 29 верасня. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла жонка палітвязня, кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская.

"На жаль, для нас гэта не стала нечаканасцю, — піша Ціханоўская. — Але гэта не выбіла яго з каляіны. Ён мой герой!".

Сяргей Ціханоўскі быў кіраўніком ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Яго затрымалі 29 траўня на пікеце ў Гродне. Ціханоўскі паспеў заявіць, што адбылася правакацыя (гэта можна пабачыць на відэа). Блогера і палітыка перавезлі ў Мінск. Спачатку ён быў на Акрэсціна, а пасля яго перавялі ў СІЗА на Валадарскага. Сяргея Ціханоўскага і групу затрыманых яго паплечнікаў абвінавацілі ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Пасля ў дачыненні Ціханоўскага была распачата яшчэ адна крымінальная справа, артыкул — "Перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў..." (арт. 191 КК). Падчас аднаго з стрымаў блогер анансаваў "прыход у госці" да старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай. Яна напісала заяву ў Следчы камітэт. Ярмошына лічыць, што Сяргей Ціханоўскі "небяспечны і для дзяржавы, і для грамадства".

Пры гэтым Святлана Ціханоўская была вымушана вывезці дзяцей за мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі