Сяргей Ясінскі пакінуў пасаду галоўнага трэнера футбольнай зборнай Беларусі U-21

28/11/2023 - 16:50

Сяргей Ясінскі / abff.by

Пасаду галоўнага трэнера футбольнай зборнай Беларусі U-21 пакінуў Сяргей Ясінскі.

Спецыяліст сам падаў у адстаўку, і выканкам АБФФ 28 лістапада задаволіў яго просьбу.

Ясінскі пералічыў вынікі "маладзёжкі" за 2023 год. Каманда правяла восем афіцыйных сустрэч. Пры гэтым у адборы на Еўра-2025 зборная Беларусі (U21) толькі тройчы згуляла ўнічыю, а пяць матчаў прайграла. У выніку каманда заняла апошняе месца ў адборачнай групе G.

"Гэта не той вынік, за які можна чакаць узнагарод. Задача не выкананая. Ёсць маё рашэнне прасіць аб адстаўцы. Прашу членаў выканкама задаволіць маё прашэнне", — заявіў Ясінскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі