Сяргей Міхалок збіраецца ў Мінгарвыканкам па дазвол на канцэрт

15/02/2016 - 12:23

У твітары Brutto з'явілася фота Сяргея Міхалка на фоне шыльды "Мінск — горад-герой". Прадзюсар гурта Антон Азізбекян патлумачыў прыезд мастацкага кіраўніка Brutto ў беларускую сталіцу тым, што Міхалок не можа сядзець спакойна ў Кіеве і піць гарбату. Маўляў, ён хоча асабіста сустрэцца з чыноўнікамі Мінгарвыканкама і атрымаць з іх рук дазвол на канцэрт у Палацы спорту, які запланаваны на 27 траўня. 


Нагадаем, у напрыканцы студзеня Сяргей Міхалок звярнуўся да міністра культуры Барыса Святлова з просьбай даказаць, што ў Беларусі няма забароненых гуртоў, і дазволіць правядзенне канцэрта Brutto ў любым месцы і нават у самы нязручны час. На мінулым тыдні каманда падала заяўку ў Мінгарвыканкам на атрыманне гастрольнага пасведчання. Таксама музыкі плануюць тур па Беларусі.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі