Анджэй Пачобут у Гродне / фота з яго старонкі на Фэйсбуку
Падчас паездкі ў Гродна Анджэй Пачобут найбольш моцна адчуваў адсутнасць сяброў. А тыя, хто застаўся на радзіме, глядзелі на яго, як на НЛА. Пра гэта актывіст напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
"У Гродне больш за ўсё сумую па сябрах, з якімі лягчэй сустрэцца сёння ў Беластоку, Варшаве ці Вільні. Ніколі раней я не мог прайсціся па цэнтры і не пабачыць знаёмага твару. Цяпер гэта штодзённасць. Калі я сустрэў знаёмага на Савецкай плошчы, ён паглядзеў на мяне, быццам я НЛА.
І кожны з маіх знаёмых, з якімі я размаўляў у Гродне, меў такое ж уражанне", — апісвае Пачобут.
Анджэй Пачобут 8 верасня паехаў у Беларусь на тыдзень. 15 верасня ён плануе вярнуцца ў Польшчу, пасля чаго ў яго запланаваныя візіты ў ЗША і Канаду.
Кіраўніца саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс расказала польскім СМІ, што паездкі Пачобута па Беларусі праходзяць спакойна. Ён пабачыўся з роднымі, а таксама наведаў шэраг гарадоў.
"Нашы людзі былі глыбока ўражаны, калі Анджэй трапіў у турму. Яны вельмі ўдзячныя, што ён наведаў іх, нягледзячы ні на што, і што ён змог на ўласныя вочы ўбачыць, як працуе саюз. Пакуль што, дзякуй Богу, візіт праходзіць мірна", — сказала Борыс.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут