Святлана Ціханоўская звярнулася да беларускіх журналістаў і блогераў

09/02/2022 - 09:38
Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская з нагоды Міжнароднага Дня салідарнасці з беларускімі медыя звярнулася да журналістаў і блогераў. Яна нагадала, што 9 лютага спаўняецца паўтара года з прэзідэнцкіх выбараў 2020 года — "паўтара года з пункту незвароту, з моманту, калі беларусы вырашылі не маўчаць, а глядзець праўдзе ў вочы".

У гэтым годзе Міжнародны Дзень салідарнасці яе каманда вырашыла прысвяціць тым, хто дапамагаў і дапамагае дамагчыся праўды — журналістам, блогерам і медыя.

Ціханоўская падзякавала журналістам за тое, што яны аднаўляюць працу рэдакцый і ствараюць персанальныя блогі. Сказала дзякуй тым, хто задае ёй нязручныя пытанні, і тым, каму хапае энергіі ўзяць на сябе адказнасць за каманды, а таксама тым, хто стамляецца, але бярэ паўзу, а потым рухаецца далей.

Міжнародны Дзень салідарнасці з беларусамі сёлета ўжо падтрымалі ў Латвіі — у ноч на сераду будынак МЗС краіны зрабіўся бел-чырвона-белым.

Папярэдні Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю адбыўся каля года таму — 7 лютага 2021 года. Тады ініцыятыву падхапілі многія краіны, дзе прайшлі акцыі ў падтрымку беларускага народа. Да яе далучыліся кіраўнікі дзяржаў і чыноўнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі