Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya
З 15 па 17 верасня па запрашэнні міністра замежных спраў Жан-Іва Ле Дрыяна Святлана Ціханоўская наведае Парыж.
Ціханоўская сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускай дыяспары і выступіць перад студэнтамі Інстытута палітычных даследаванняў.
У праграме запланаваныя сустрэчы з прэзідэнтам Канстытуцыйнага савета Ларанам Фабіусам, мэрам Парыжа і кандыдатам у прэзідэнты Францыі Ан Ідальго, старшынёй Сената Жэрарам Ларшэ, старшынёй Камітэта па замежных справах Нацыянальнага сходу Франсуа Байру.
Ціханоўская абмяркуе з палітыкамі арганізацыю канферэнцыі высокага ўзроўню па рашэнні крызісу ў Беларусі, а таксама ўдзел дэмакратычных сіл Беларусі ў саміце Усходняга партнёрства, дапамога грамадзянскай супольнасці і міжнароднае расследаванне супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці.
Францыя з 1 студзеня 2022 года старшынюе ў Еўрасаюзе і з'яўляецца пастаянным членам Савета бяспекі ААН.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут