Кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская апублікавала перадвыбарчую праграму. У ёй яна заяўляе, што яе галоўная мэта — "правесці сапраўдныя сумленныя выбары з удзелам усіх альтэрнатыўных кандыдатаў". "Галасуючы за мяне, вы галасуеце за аднаўленне вашага права выбіраць уладу, за новыя і сумленныя выбары, — піша Ціханоўская. — Толькі так краіна зможа развівацца далей".
Праграма з'явілася на сайце Святланы Ціханоўскай. Яна расказвае пра мужа, Сяргея Ціханоўскага, які знаходзіцца за кратамі, і пра тое, што "вырашыла замяніць яго і ісці да перамогі". У праграме Ціханоўская падрабязна піша пра тое, якім чынам пасля перамогі "на працягу паўгода" яна арганізуе правядзенне новых прызідэнцкіх выбараў. Таксама яна збіраецца прызначыць правядзенне адначасова з выбарамі рэферэндума аб вяртанні да Канстытуцыі 1994 года, якая, між іншым, скарачае паўнамоцтвы прэзідэнта і абмяжоўвае колькасць тэрмінаў.
Праграму Ціханоўскай можна паглядзець тут.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.