Лукашэнка на нарадзе з сілавікамі / прэс-служба Лукашэнкі
На нарадзе з сілавікамі 13 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Польшчы за плот на мяжы з Беларуссю
"Дзякуй ім, што яны пабудавалі гэты плот. У выпадку агрэсіі з іх боку (а калі агрэсія здарыцца, то толькі з іх боку, з нашага боку гэтага не будзе) ім прыйдзецца гэты плот пераадольваць. Гэта нам выгадна. Таму, калі яны пабудуюць яшчэ дзве лініі такіх платоў, мы будзем ім удзячныя", — заявіў ён.
Разам з тым паведаміў, што Беларусь рыхтуецца да вайны, але — толькі "каб яе пазбегнуць".
"Ні на каго мы нападаць не збіраемся, як апошнім часам у сродках масавай інфармацыі нашы заходнія "сябры" разгарнулі кампанію, што Расія нападзе на краіны Балтыі, магчыма на Польшчу, з тэрыторыі Беларусі і разам з Беларуссю", — заявіў ён.
Асцярогі маюць пад сабой падставы. Падобныя ж заявы гучалі перад расійскім шырокамаштабным наступам на Украіну ў 2022 годзе. Напад вёўся ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут