Сусветнага патрыярха просяць даць аўтакефалію праваслаўнай царкве ва Украіне

16/06/2016 - 10:37

Кіеў просіць Сусветнага патрыярха Варфаламея даць аўтакефалію праваслаўнай царкве ва Украіне. У звароце прапануецца адмяніць акт 1686 года аб перадачы Кіеўскай мітраполіі Маскоўскаму патрыярхату. Адпаведную пастанову прыняла Вярхоўная Рада (за яе прагласавалі 245 дэпутатаў з 332 зарэгістраваных), інфармуе УНІАН.

У дакуменце адзначаецца, што Украіна два гады пакутуе ад узброенай агрэсіі Расіі, якая насуперак міжнародным нормам права анэксавала Крым і распаліла вайну на Данбасе. "У гэтых умовах Украіна ўжо не ўспрымае ідэю царкоўнага яднання з патрыярхам Маскоўскім Кірылам, які не толькі не выступіў у абарону праваслаўных хрысціян Украіны, якія церпяць ад расійскай агрэсіі, але і стаў адным з галоўных ідэолагаў "рускага свету", а значыць і адным з архітэктараў цяперашняй гібрыднай вайны Расіі супраць Украіны", — гаворыцца ў звароце. Больш падрабязна яго гл. тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі