Сурыкаў паведаміў, калі расійскія войскі пакінуць Беларусь

09/06/2017 - 15:01

У вучэннях "Захад-2017" у Беларусі будуць удзельнічаць тры тысячы расійскіх вайскоўцаў. Па словах расійскага амбасадара ў Беларусі Аляксандра Сурыкава, яны пакінуць беларускую тэрыторыю адразу пасля вучэнняў. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі 9 чэрвеня.

"Калісьці стаяла пытанне аб вывадзе беларускіх вайскоўцаў, калі вучэнні праходзяць на расійскім баку, або што яны акупуюць Расію? Так і тут — па міжурадавым пагадненні пасля вучэнняў войскі адразу выводзяцца па хатніх кватэрах. Да зімы трэба рыхтавацца, чаго яны тут будуць сядзець?" — цытуе tut.by словы Сурыкава. 

У прэсе выказваліся меркаванні, што колькасць расійскіх вайскоўцаў, якія прыбудуць на вучэнні. можа быць большай. Аднак расійскі дыпламат пацвердзіў, што лічба ў тры тысячы канчатковая. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі