Супрацоўніка "Пеленга" асудзілі за "заклікі да нанясення шкоды Беларусі"

27/09/2025 - 12:41

Супрацоўніка "Пеленга" асудзілі за "заклікі да нанясення шкоды Беларусі"

Супрацоўніка прадпрыемства "Пеленг" Арцёма Сямёнава асудзілі па палітычным артыкуле. Ён працаваў у Бюро мытна-ліцэнзійнага забеспячэння і экспартнага кантролю прынамсі да лета 2024 года. Невядома, калі Сямёнаў быў арыштаваны, але апошні раз ён быў анлайн у сацсетках у лістападзе 2024-га, піша "Наша Ніва".

Прысуд і тое, у чым канкрэтна яго абвінавачвалі, — невядомыя, але пагражала хлопцу да 12 гадоў калоніі. Арцёма Сямёнава асудзілі па абвінавачанні ў "дзеяннях, накіраваных на прычынення шкоды Беларусі" і ўнеслі ў спіс "тэрарыстаў".

Аблава КДБ на супрацоўнікаў "Пеленга" і іншых абарончых прадпрыемстваў пад яго крылом пачалася ўлетку 2024 года і працягвалася некалькі месяцаў. Яна звязаная са злівам дакументаў прадпрыемства, якія датычыліся абыходу санкцыяў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі