Супрацоўнікі КДБ затрымалі ў Магілёве музыку Паўла Лапікава

04/08/2023 - 12:45

Павел Лапікаў / t.me/MAYDAYMog/

Супрацоўнікі КДБ затрымалі ў Магілёве музыку гурта Wonder Spak Паўла Лапікава, піша @MAYDAYMog. На відэа сілавікоў ён кажа, што затрыманы за фінансаванне "экстрэмісцкіх фармаванняў". Згадвае таксама і план "Перамога".

Лапікава затрымалі 1 ці 2 жніўня. У якім статусе ён цяпер, невядома. Музыку, відаць, адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі