Суд па справе пра "чырвоныя рукі Пушкіна" адклалі яшчэ на месяц

14/04/2020 - 15:50

Рашэнне аб прызначэнні суда па крымінальнай справе маладафронтаўца Філіпа Шаўрова адкладзенае на месяц — да 3 траўня. Такое рашэнне 3 красавіка прыняў старшыня суда Цэнтральнага раёна Мінска Аляксандр Петраш, піша праваабарончы сайт "Вясна".

У пастанове суддзі такое рашэнне тлумачыцца "асаблівай складанасцю дадзенай крымінальнай справы і значным аб'ёмам".

Сёлета ў студзені Шаўроў размаляваў чырвонай фарбай рукі скульптуры рускага паэта Аляксандра Пушкіна ў Мінску. Праз некалькі дзён ён сам прыйшоў у міліцыю і прызнаўся ў здзейсненым учынку. Шаўроў назваў гэта перформансам супраць "паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расіі".

Пастанова па справе Філіпа Шаўрова

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі