Суд не аднавіў на працы на "Нафтане" ўдзельніцу пратэстаў Вольгу Брыцікаву

04/02/2021 - 05:38

Суд не аднавіў на працы на "Нафтане" ўдзельніцу жнівеньскіх пратэстаў Вольгу Брыцікаву. У канцы 2020-га яе звольнілі з пасады начальніка аддзела рэалізацыі нафтапрадуктаў, а раней пазбавілі доступу да дзяржтаямніцы. У наваполацкі суд Брыцікава падала іск аб аднаўленні на працы і адмене дысцыплінарнага спагнання ў выглядзе вымовы. Суд адмовіў, і Вольга Брыцікава збіраецца абскарджваць гэтае рашэнне, паведамляе gorod214.by.

Брыцікава адпрацавала на прадпрыемстве 16 гадоў. У жніўні 2020-га яна ўдзельнічала ў пратэстах на "Нафтане" супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Калі 17 жніўня быў сход працоўных з удзелам кіраўніка Камітэта дзяржкантроля, упаўнаважанага прадстаўніка Аляксандра Лукашэнкі па Віцебскай вобласці Івана Церцеля (цяпер ён — старшыня КДБ), менавіта Вольга Брыцікава агучыла патрабаванні да ўладаў.

Сёлета Брыцікава стала кіраўніцай незалежнага прафсаюзу на "Нафтане" (на фота знізу).

Фота: БНП

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі