Суд над галоўнай рэдактаркай партала TUT.by пачнецца 12 лютага

30/01/2019 - 15:34

Суд над галоўнай рэдактаркай партала TUT.by Марынай Золатавай пачнецца 12 лютага. Працэс будзе разглядацца ў судзе Заводскага раёна Мінска, весці яго будзе Аляксандр Петраш, піша TUT.by.

Праўда, хутчэй за ўсё, працэс будзе праходзіць у будынку суда Маскоўскага раёна сталіцы, дзе ёсць больш прасторныя памяшканні. 

Золатава засталася адзінай абвінавачанай па рэзананснай "справе БЕЛТА". Астатнія 14 супрацоўнікаў розных СМІ былі вызваленыя ад крымінальнай адказнасці і пакараная адміністрацыйна. Журналісты былі аштрафаваныя і абавязаныя кампенсаваць прычыненую шкоду. У справе фігуравалі розныя сумы — ад 3 да 17 тысяч рублёў.

Нагадаем, што справу аб несанкцыянаваным доступе да камп'ютарнай інфармацыі вёў Следчы камітэт. Шэраг журналістаў падазравалі ў незаконным доступе да платнай падпіскі на навіны інфармагенцтва БЕЛТА. 

Золатава была адзінай з фігурантаў справы, хто не карыстаўся доступам да платных матэрыялаў БЕЛТА. Ёй выставілі абвінавачанне ў бяздзейнасці службовай асобы. Рэдактарцы парталу TUT.by пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Следчы камітэт двойчы адмовіў Золатавай, якая хадайнічала пра спыненне крымінальнага пераследу.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 30.01

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі