Суд аштрафаваў нямога жыхара Санкт-Пецярбурга

06/02/2021 - 11:24
Мова жэстаў / twitter.com

Жыхар Санкт-Пецярбурга аштрафаваны пасля затрымання на акцыі ў падтрымку Аляксея Навальнага 31 студзеня. У пратаколе паліцыі гаворыцца, што Яўген Агафонаў разам з іншымі прысутнымі скандаваў лозунгі.

Пры гэтым мужчына — інвалід III групы. Ён дрэнна чуе і наогул не можа размаўляць. Пра гэта паведамляе шэраг расійскіх СМІ.

Па словах яго адваката Сяргея Локцева, мужчына пра акцыю не ведаў і не ўдзельнічаў у ёй. 31 студзеня ён ішоў міма месца, дзе яна праходзіла, у краму.

19 чэрвеня 2020 года на акцыі салідарнасці з затрыманымі апазіцыйнымі палітыкамі ды ўдзельнікамі выбарчай кампаніі ў Беларусі сілавікі затрымалі двух хлопцаў. Адзін з іх адчайна жэстыкуляваў. Паглядзеўшы відэа, жыхары Гомеля пазналі двух братоў Андрэя і Віталя Больбух — абодва яны інваліды па слыху.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі