Суд аштрафаваў гомельскую настаўніцу, якая парвала вуха вучаніцы

15/04/2020 - 08:24

Суд Савецкага раёна Гомеля 15 красавіка вынес рашэнне па крымінальнай справе прыватнага абвінавачванні супраць настаўніцы малодшых класаў. Яе аштрафавалі на 1890 рублёў (70 базавых велічыняў), паведамляе TUT.by.

На 47-гадовую настаўніцу малодшых класаў гомельскай гімназіі №71 Таццяну П. падалі заяву бацькі трэцякласніцы. Падчас урока жанчына схапіла вучаніцу за вуха так моцна, што парвала яго. Пасля гэтага настаўніцу звольнілі з гімназіі. Што цікава, у 2017 годзе менавіта гэты педагог была прызнаная настаўніцай года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі