Суд арыштаваў восем чальцоў адхіленага ад улады ўраду Каталоніі

02/11/2017 - 17:07

Нацыянальная судовая калегія Іспаніі арыштавала восем чальцоў адхіленага ад улады ўраду Каталоніі. Сярод іх — былы віцэ-прэзідэнт аўтаноміі Урыёл Жункерас. Гэтыя міністры будуць знаходзіцца пад хатнім арыштам без права выхаду на волю пад заклад. Былога чальца ўраду Санці Вілу, які пайшоў у адстаўку яшчэ да абвяшчэння Каталоніяй незалежнасці, не сталі арыштоўваць, пакінулі на волі пад заклад у 50 тысяч еўра.

Пракуратура Іспаніі спадзяецца атрымаць еўрапейскі ордэр на арышт былога каталонскага прэм’ера Карлеса Пучдэмона і яшчэ чатырох чальцоў ураду, якія не прыйшлі ў суд і знаходзяцца ў Бельгіі. Рух “Нацыянальнай асамблея Каталоніі” заклікала грамадзян да вулічных акцый пратэсту супраць рашэння суда, інфармуе “Бі-Бі-Сі”.

Як вядома, парламент Каталоніі абвесціў незалежнасць ад Мадрыда 27 кастрычніка. Парламентары абапіраліся на вынікі рэферэндума 1 кастрычніка, большасць удзельнікаў якога выказаліся за незалежнасць Каталоніі. Улады Іспаніі не прызналі вынікаў рэферэндума. А абвяшчэнне незалежнасці аб’явілі “злачынным учынкам”. Парламент і урад Каталоніі былі распушчаныя. У аўтаноміі Мадрыд увёў прамое кіраванне.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі