Стыпендыі студэнтаў педагагічных спецыяльнасцяў сталі вышэй

18/10/2019 - 19:36
Ільстрацыйнае фота / severpost.ru

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 386 "Аб стымуляванні навуковай дзейнасці і ўдасканаленні аплаты працы". Тэкст указа з'явіўся на сайце кіраўніка дзяржавы ў пятніцу, 18 кастрычніка. Па даручэнні Лукашэнкі, з 1 студзеня 2020 года ўстаноўлены штомесячныя даплаты да пенсій дактароў навук і прафесараў, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту і спынілі працоўную дзейнасць.

Акрамя таго, каб павысіць матывацыю да занятку навукова-педагагічнай дзейнасцю ў ВНУ, прадугледжаны меры па паляпшэнні матэрыяльнага забеспячэння выкладчыкаў і прафесараў, а таксама студэнтаў.

Паведамляецца, што з 1 верасня 2019 года падвысіліся стыпендыі аспірантаў і дактарантаў, студэнтаў і магістрантаў, якія дасягнулі асаблівых поспехаў пры вывучэнні асобных дысцыплін. Новаўвядзенні закранулі і студэнтаў, якія вырашылі звязаць жыццё з педагогікай.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі