Страшнае ДТЗ у Мінску: машына ўрэзалася ў слуп і згарэла

09/09/2017 - 09:55

Страшная аварыя адбылася ў Мінску сёння раніцай. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на гарадскую ДАІ, гэта здарылася на скрыжаванні праспектаў Дзяржынскага і Любімава ў кірунку вуліцы Касманаўтаў.

Аўтамабіль “Мітсубісі” праехаў на чырвонае святла святлафора, на што звярнулі ўвагу дзяжурныя патрульна-паставой службы. Перасякаючы скрыжаванне, кіроўца не справіўся з машынай і ўрэзаўся ў слуп. Аўто загарэлася, шафёр загінуў на месцы.

Прычыны здарэння высвятляюцца.  

 

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі