Стаўка ўтылізацыйнага збору на аўтамабілі ў Беларусі вырасла ў 8 разоў

04/02/2016 - 05:49

Стаўка ўтылізацыйнага збору на аўтамабілі ў Беларусі для фізічных асобаў з 4 лютага вырасла больш чым у 8 разоў. А для юрыдычных асобаў яна павялічылася менш чым у 2 разы. Адпаведную пастанову прыняў урад.

Акрамя таго, стаўкі збору цяпер вылічваюцца ў беларускіх рублях і не будуць прывязаныя да расійскай валюты. За ўвоз у Беларусь з той жа Расіі аўтамабіля не старэйшага за тры гады для асабістага карыстання грамадзянам трэба заплаціць амаль 5 мільёнаў рублёў. Калі машына старэйшая за тры гады, давядзецца развітацца амаль з 7,5 млн рублёў.

Паведамляецца, што гэтая мера павінна ўрэгуляваць увоз у нашу краіну транспартных сродкаў з дзяржаў-чальцоў Еўразійскага эканамічнага саюза.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі