Стаў вядомы склад беларускай тэніснай каманды ў матчы Кубка Дэвіса з Расіяй

04/09/2018 - 17:13

Стаў вядомы склад беларускай зборнай па тэнісе ў матчы супраць Расіі ў I групе Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса. Па словах трэнера Уладзіміра Ваўчкова, якія перадае прэс-служба Беларускай тэніснай федэрацыі, у турніры прымуць удзел Ілля Івашка, Ягор Герасімаў, Аляксандр Згіроўскі, Максім Мірны і Андрэй Васілеўскі

Сам матч пройдзе 14-15 верасня ў Маскве на Малой арэне "Лужнікоў".

Як нагадвае БЕЛТА, у рэйтынгу каманд у розыгрышы Кубка Дэвіса наша зборная займае 32-е месца. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі