Стаў вядомы прысуд палітзняволенай Вользе Маёравай

03/10/2024 - 07:56

Вольга Маёрава / БЕЛТА

Стаў вядомы прысуд палітзняволенай Вользе Маёравай. Яшчэ вясной ёй дадалі за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі" паўтара года зняволення да 20 гадоў калоніі. Як паведамляюць праваабаронцы, справу ў сакавіку разглядаў суд Чыгуначнага раёна Гомеля (суддзя — Ганна Сакалова).

Маёрава — грамадская актывістка. Яе затрымалі 4 студзеня 2021 года ў сваім доме па так званай "справе Мікалая Аўтуховіча". Яе прызналі вінаватай па шэрагу крымінальных артыкулаў, у тым ліку —  "замах на захоп дзяржаўнай улады". Гродзенскі абласны суд 17 кастрычніка 2022-га асудзіў палітзняволеную да 20 гадоў калоніі і 25600 рублёў штрафу. На судзе Вольга Маёрава не прызнала віну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі