"Стартапніца": венчурныя вынікі года ад Кірыла Валошына

07/02/2020 - 09:21

2019 год быў багатым на падзеі ў стартап-экасістэме. У Беларусі запрацаваў акселератар TechMinsk, інкубатар Demium Startups, прайшоў этап Seedstars World. Шэраг праектаў адзначыўся раўндамі інвеставання. Былі праведзеныя першыя здзелкі з ужываннем "англійскага права". Стартапы, нарэшце, заўважыла дзяржава: БНТУ пачаў даваць грашовыя гранты ўнутраным праектам, некалькі дзясяткаў праектаў пракрэдытаваў "Банк развіцця".

Каб падвесці венчурныя вынікі года, мы паклікалі ў "Стартапніцу" беларускага IT-доўгажыхара Кірыла Валошына. Адзін са стваральнікаў TUT.by і сузаснавальнік шэрагу іншых праектаў, сёння ён актыўна інвестуе и ментарыць стартапы. Адным словам, легенда!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі