Сталі вядомыя вынікі першага паўфіналу "Еўрабачання-2021"

18/05/2021 - 22:05
Прадстаўніца Расіі спявачка Маніжа​ / EBU

Сталі вядомыя вынікі першага паўфіналу конкурсу песні "Еўрабачанне-2021", які прайшоў 18 мая ў Ратэрдаме. Па выніках галасавання тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы вызначылася першая дзясятка фіналістаў:

  • Мальта
  • Кіпр
  • Літва
  • Украіна
  • Расія
  • Швецыя
  • Нарвегія
  • Азербайджан
  • Бельгія
  • Ізраіль

Другі паўфінал "Еўрабачання-2021" адбудзецца 20 мая, па яго выніках вызначацца яшчэ 10 удзельнікаў фіналу. Прадстаўнікі шасці краін (Вялікабрытанія, Германія, Італія, Іспанія, Францыя і Нідэрланды) праходзяць у фінал аўтаматычна.

Фінал "Еўрабачання-2021" пройдзе 22 мая. Букмекеры лічаць фаварытамі прадстаўнікоў Італіі, Францыі ці Мальты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі